За кордоном

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую

5 лип•Хартыя’97

Сустрэча адбылася ў Бельведэрскім палацы.
Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў адну з лідараў беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую ў Бельведэрскім палацы, паведаміла канцылярыя прэм’ер-міністра ў Twitter.

Тэмы перамоў палітыкаў – сітуацыя ў Беларусі і падтрымка рэжымам Лукашэнкі Расеі ў вайне з Украінай, а таксама пытанне зняволеных у Беларусі палякаў, паведамляе racyja.com.

Раней Святлана Ціханоўская заявіла, што закрыццё польскіх школ на Гарадзеншчыне – гэта помста Польшчы з боку рэжыму за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна таксама паведаміла, што ў жніўні плануецца правесці Беларускі кангрэс – сустрэчу арганізацый і актывістаў, якія працуюць на карысць дэмакратызацыі Беларусі і правядзення свабодных і справядлівых выбараў.

Читайте ще